Ван Мэнхуэй: кітайскі рынак нерухомасці працягне стабілізавацца
  2017-10-22 12:33:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвёртым квартале 2017 года кітайскі рынак нерухомасці, як чакаецца, працягне тэндэнцыю да стабілізацыі. Пра гэта заявіў у нядзелю міністр жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва КНР Ван Мэнхуэй на прэс-канферэнцыі ў рамках 19-га з'езда КПК, які праходзіць у Пекіне.

Ван Мэнхуэй адзначыў, што на рынку нерухомасці па-ранейшаму будзе адзначацца запаволенне росту аб'ёму здзелак і стабілізацыя коштаў.

Паводле яго слоў, кітайскі ўрад не адступіць ад мэты рэгулявання рынку нерухомасці і захавае пераемнасць і стабільнасць палітыкі.

Ван Мэнхуэй паабяцаў як мага хутчэй увесці ў дзеянне сістэму жыллёвага будаўніцтва, якая забяспечыць пастаўкі жылля за кошт выкарыстання розных крыніц і будзе заахвочваць як набыццё жылля, так і яго арэнду.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040