Белы дом не плануе адпраўляць Джымі Картэра ў КНДР
  2017-10-24 15:03:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адміністрацыя Дональда Трампа не плануе адпраўляць былога прэзідэнта ЗША Джымі Картэра ў КНДР. Пра гэта заявіў у панядзелак высокапастаўлены прадстаўнік Белага дома, які пажадаў застацца невядомым.

Раней 93-гадовы былы прэзідэнт паведаміў СМІ, што гатовы паехаць у КНДР па даручэнні цяперашняй адміністрацыі, каб садзейнічаць дээскалацыі на Карэйскім паўвостраве.

Прадстаўнік Белага дома таксама адзначыў, што Д. Трамп па-ранейшаму імкнецца да мірнага ўрэгулявання сітуацыі з КНДР.

Нагадаем, што Дж. Картэр у інтэрв'ю заявіў, што размаўляў з дарадцам Д. Трампа па нацыянальнай бяспецы Г. Макмастэрам, аднак пакуль атрымаў адмоўны адказ.

Дж. Картэр, які быў прэзідэнтам ЗША з 1977 па 1981 год, быў у Пхеньяне тройчы.

Сёлета КНДР паспяхова выпрабавала дзве міжкантынентальныя балістычныя ракеты і вадародную бомбу, у сувязі з чым Савет Бяспекі ААН прыняў два новых пакета эканамічных санкцый супраць яе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040