Сі Цзіньпін сустрэўся з замежнымі і кітайскімі членамі Камісіі дарадцаў Інстытута эканомікі і кіравання Універсітэта Цінхуа
  2017-10-31 09:49:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся з замежнымі членамі Камісіі дарадцаў Інстытута эканомікі і кіравання Універсітэта Цінхуа і кітайскімі прадпрымальнікамі, якія ўваходзяць у гэтую камісію.

Кіраўнік кітайскай дзяржавы падкрэсліў, што Кітай будзе нязменна прытрымлівацца шляху мірнага развіцця, правільнага разумення справядлівасці і выгады, прынцыпаў сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання ў глабальным кіраванні, актыўна ўдзельнічаць у рэфармаванні і будаўніцтве сістэмы глабальнага кіравання і прасоўваць фарміраванне супольнасці адзінага лёсу.

Ён таксама сказаў, што чакае візіту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Кітай, і што Кітай гатовы разам з ЗША на аснове дальнабачнасці і клопату пра інтарэсы адно аднаго, вырашыць існуючыя спрэчкі і рознагалоссі, сумеснымі намаганнямі прасоўваць кітайска-амерыканскае супрацоўніцтва, дасягаць ўзаемнай выгады.

"Мы з аптымізмам глядзім на перспектывы кітайска-амерыканскіх адносін", - адзначыў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040