Кітай заклікаў Рэспубліку Карэя падмацаваць узятыя на сябе абавязацельствы па THAAD рэальнымі дзеяннямі
  2017-10-31 10:18:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі бок надае сур'ёзнае значэнне заяўленай уладамі Рэспублікі Карэя пазіцыі па THAAD і спадзяецца, што ўзятыя на сябе абавязацельствы паўднёвакарэйскія партнёры падмацуюць рэальнымі дзеяннямі. Такую заяву зрабіла ў панядзелак на штодзённай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС Хуа Чуньін.

Чыноўніка кітайскага МЗС папрасілі пракаменціраваць выказванні міністра замежных спраў РК Кан Ген Хва. Як паведамляецца, яна, выступаючы ў панядзелак у парламенце, пацвердзіла нязменнасць бягучай пазіцыі ўрада аб недалучэнні да амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны, немагчымасці фарміравання ваеннага саюза РК, ЗША і Японіі, адсутнасці ва ўрада намераў размяшчаць на тэрыторыі краіны дадатковыя комплексы THAAD.

"Спадзяёмся, што паўднёвакарэйскі бок падмацуе ўзятыя на сябе гэтыя абавязацельствы рэальнымі дзеяннямі, будзе працаваць над належным урэгуляваннем праблемы і больш хуткім вяртаннем адносін нашых краін у рэчышча здаровага развіцця", - сказала Хуа Чуньін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040