Візіт Д. Трампа ў Кітай адкрые спрыяльныя магчымасці для развіцця двухбаковых адносін – пасол КНР у ЗША
  2017-11-01 08:43:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у бліжэйшы час наведае Кітай з дзяржаўным візітам. Як заявіў у панядзелак амбасадар КНР у ЗША Цуй Цянькай, маючы адбыцца візіт адкрые спрыяльныя магчымасці для далейшага развіцця двухбаковых адносін.

Цуй Цянькай у інтэрв'ю кітайскім і замежным СМІ адзначыў, што Д. Трамп упершыню прыедзе ў КНР з дзяржаўным візітам, найважнейшая мэта паездкі – задаць напрамак, па якім пойдуць кітайска-амерыканскія адносіны, спрыяць іх далейшаму развіццю ў здаровым і стабільным ключы, працягнуць паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва і эфектыўна ўрэгуляваць рознагалоссі.

Кажучы пра перспектывы кітайска-амерыканскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пасол падкрэсліў, што яно з'яўляецца важным пунктам парадку візіту Д. Трампа; абодва бакі прыкладаюць вялікія намаганні ў гэтым напрамку. Ён выказаў упэўненасць, што падчас візіту абавязкова атрымаецца дасягнуць пазітыўных вынікаў.

Пасол пацвердзіў, што ядзерная праблема Карэйскага паўвострава і іншыя актуальныя пытанні таксама апынуцца ў цэнтры ўвагі падчас візіту. Кітай гатовы паглыблена абмеркаваць іх з амерыканскім бокам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040