Былы партнёр гатовы прад'явіць іск да злачынцы, які хаваецца ў ЗША
  2017-11-02 15:21:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 лістапада бізнэсмэн Цюй Лун, які выкрыў Го Вэньгуя, што хаваецца ад правасуддзя за мяжой, у незаконным прысваенні дзяржмаёмасці і быў прысуджаны да турэмнага зняволення па лжывым абвінавачванні, паведаміў СМІ пра гатоўнасць падаць іскавую заяву па справе Го Вэньгуя, каб вырашыць пытанне з дапамогай правасуддзя. Ён таксама заклікаў амерыканскі бок як мага хутчэй рэпатрыіраваць Го Вэньгуя ў Кітай.

У той жа дзень Цюй Лун распавёў журналістам пра сваё знаёмства і сумеснай дзейнасці з Го Вэньгуем, а таксама і пра тое, як трапіў у турму.

У красавіку 2012 года па ўказцы Го Вэньгуя і пры прамым умяшальніцтве Чжан Юэ – тагачаснага сакратара Камітэта па палітыцы і праве правінцыі Хэбэй – Цюй Лун быў асуджаны судом павета Вэйчан горада Чэндэ правінцыі Хэбэй да 15-гадовага тэрміну зняволення з поўнай канфіскацыяй маёмасці. 12 верасня 2017 года народны суд правінцыі Хэбэй вышэйшай прыступкі паўторна разгледзеў справу Цюй Луна, прыняўшы канчатковы вердыкт аб яго невінаватасці.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Цюй Лун адзначыў, што ў цяперашні час ён з групай юрыстаў збірае адпаведныя доказы для прад'яўлення іску Го Вэньгую, каб той пад уздзеяннем закона вярнуў незаконна прысвоеную дзяржмаёмасць. Адначасова ён збіраецца перадаць усе матэрыялы па гэтай справе ў судовыя органы ЗША. Апрача таго, Цюй Лун адзначыў, што матэрыялы, апублікаваныя Го Вэньгуем на сайце, з'яўляюцца фальсіфікацыяй і хлуснёй для прыкрыцця сваіх злачынных дзей. Цюй Лун выказаў спадзяванне, што амерыканская супольнасць прызнае Го Вэньгуя вінаватым, тым больш, што ён уключаны ў "чырвоны цыркуляр" Інтэрпола, каб як мага хутчэй рэпатрыіраваць яго ў Кітай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040