Сі Цзіньпін і Д. Трамп паглядзелі Пекінскую оперу ў Забароненым горадзе
  2017-11-09 09:10:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разам са сваімі жонкамі паглядзелі прадстаўленне Пекінскай оперы ў Забароненым горадзе. Прадстаўленне прайшло ў павільёне "Чан'іньгэ" – найбуйнейшым у Забароненым горадзе оперным тэатры, пабудаваным падчас праўлення цінскага імператара Цяньлуна для забавы членаў імператарскай сям'і.

Кіраўнікі дзяржаў і іх жонкі пабачылі ўрыўкі з трох класічных п'ес: "Пабегі ў грушавым садзе", "Цар малпаў" і "Ахмялелая наложніца". Пасля заканчэння спектакля яны сфатаграфаваліся з акцёрамі.

Д. Трамп прыбыў у Пекін раней у сераду, здзяйсняючы свой першы дзяржаўны візіт у Кітай пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040