Кітай працягне падтрымліваць сваю макраэканамічную палітыку у 2018 годзе – Лі Кэцян
  2017-11-09 18:03:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай будзе забяспечваць паслядоўнасць і стабільнасць сваёй макраэканамічнай палітыкі і працягваць палітыку рэформаў і адкрытасці ў 2018 годзе. Гэтыя заявы прагучалі на сімпозіуме, на якім прысутнічалі эканамісты, прадпрымальнікі і высокапастаўленыя прадстаўнікі ўрада. Лі Кэцян таксама адзначыў, што ўрад КНР будзе ў далейшым скарачаць падаткі і зборы з кампаній для паніжэння "інстытуцыйных аперацыйных выдаткаў".

Прэм'ер Дзяржсавета паказаў, што сёлета эканоміка Кітая паказала вынікі, якія апынуліся вышэй за чаканні. Гэта стала рэзкім адказам на сцэнарый "жорсткай пасадкі" эканомікі Кітая, які прагназавалі некаторыя асобы.

Апублікаваныя ў кастрычніку афіцыйныя даныя сведчаць, што ВУП Кітая за першыя тры кварталы года паказаў рост 6,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года. Урад першапачаткова пазначыў у якасці мэты рост у 6,5%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040