Жонкі лідараў Кітая і ЗША наведалі адну з пачатковых школ у Пекіне
  2017-11-10 09:33:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер у першай палове дня Пэн Ліюань і Мелання Трамп наведалі пачатковую школу "Баньчан" у кітайскай сталіцы. Пэн Ліюань азнаёміла Меланню Трамп з гэтай навучальнай установай. Яна адзначыла, што ўзровень навучання ў школе павышаецца на працягу 70 гадоў з моманту яе заснавання.

Жонкі кіраўнікоў дзвюх краін таксама наведалі некалькі ўрокаў і атрымалі ў падарунак ад школьнікаў каліграфічныя работы і мастацкія вырабы, якія яны зрабілі сваімі рукамі. Затым Пэн Ліюань і М. Трамп паглядзелі ў актавай зале школы канцэрт з удзелам навучэнцаў. Пасля канцэрта жонкі кіраўнікоў Кітая і ЗША з імі сфатаграфаваліся. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040