Сі Цзіньпін заклікаў да супрацоўніцтва паміж АЦЭС і АСЕАН
  2017-11-11 10:31:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 10 лістапада заклікаў да больш цеснага супрацоўніцтва паміж АЦЭС і АСЕАН.

Паколькі АЦЭС з'яўляецца найбольш уплывовай пляцоўкай для эканамічнага супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, а АСЕАН з'яўляецца арганізацыяй рэгіянальнай інтэграцыі, якая валодае найбольшымі жыццёвымі сіламі і патэнцыялам, гэтыя два механізмы маюць светлыя перспектывы для супрацоўніцтва. Пра гэта Сі Цзіньпін сказаў на дыялогу паміж кіраўнікамі двух бакоў, адзначыўшы агульнасць канцэпцыі і прынцыпаў двух механізмаў.

Сі Цзіньпін прапанаваў абодвум бакам сумесна працаваць для прасоўвання інтэграцыі рэгіянальнай эканомікі.

Ён паведаміў, што бакі павінны прыкладаць сумесныя намаганні для фарміравання адкрытай эканомікі ў АЦР, а таксама рамак рэгіянальнага супрацоўніцтва, якія характарызуюцца кансультацыямі на роўных, сумесным удзелам і выйгрышнымі для ўсіх вынікамі, з перспектывай стварэння зоны свабоднага гандлю ў АЦР.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай гатовы працаваць з АСЕАН з мэтай найхутчэйшага завяршэння перамоў па Пагадненні аб рэгіянальным усеабдымным эканамічным партнёрстве, зноў пацвердзіўшы кітайскую пазіцыю, паводле якой АСЕАН павінна адыгрываць ключавую ролю ў перамовах.

АЦЭС і АСЕАН павінны працаваць, прымаючы яшчэ больш эфектыўныя меры ў такіх галінах, як інфраструктура, палітыка, нарматывы і садзейнічанне паездкам, для будаўніцтва яшчэ больш шырокай і паглыбленай сеткі транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці, сказаў ён.

Кітайскі лідар таксама заклікаў да інклюзіўнага і ўстойлівага развіцця, прапанаваўшы членам АЦЭС і АСЕАН выраўнаваць свае стратэгіі развіцця з Парадкам дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ААН.

Падчас дыялогу Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай, з'яўляючыся стратэгічным партнёрам АСЕАН, рашуча падтрымлівае будаўніцтва супольнасці АСЕАН і ключавую ролю АСЕАН у рэгіянальным супрацоўніцтве.

Кітай будзе ўсяляк садзейнічаць выраўноўванню развіцця з АСЕАН, а таксама ўдасканальваць двухбаковае стратэгічнае партнёрства, каб будаваць яшчэ больш цесную супольнасць з адзінай лёсам паміж Кітаем і АСЕАН, сказаў старшыня КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040