Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У. Пуціным
  2017-11-11 09:33:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 10 лістапада ў в'етнамскім горадзе Дананг сустрэўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Сі Цзіньпін адзначыў, што бакі аказваюць адзін аднаму рашучую падтрымку ў адстойванні ключавых інтарэсаў дзвюх краін, палітычны ўзаемадавер паміж імі яшчэ больш умацоўваецца, яны з'яўляюцца сапраўднымі стратэгічнымі партнёрамі. Практычнае супрацоўніцтва Кітая і Расіі зноў прынесла выдатныя вынікі, квітнее абмен у гуманітарнай сферы, у міжнародных справах ажыццяўляецца цеснае і эфектыўнае ўзаемадзеянне. Адносіны ўсеабдымнага стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства стварылі класічны ўзор новага тыпу міжнародных адносін, якія характарызуюцца ўзаемапавагай, сумленнасцю і справядлівасцю, супрацоўніцтвам і агульным выйгрышам. Кітай мае намер рука аб руку з расійскім бокам прыкладаць намаганні для няўхільнага прасоўвання развіцця высокага ўзроўню міждзяржаўных адносін, яшчэ лепшага садзейнічання бяспецы і развіццю ў кожнай з краін, яшчэ лепшага падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне і свеце.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што бакам неабходна працягваць павялічваць узаемную падтрымку, неабходна сінхронна нарошчваць аб'ёмы і якасць двухбаковага гандлю, рэалізоўваць буйныя праекты ў такіх сферах, як энерганосьбіты, інвестыцыі, высокія тэхналогіі, авіяцыя, касманаўтыка і інфраструктурнае будаўніцтва, садзейнічаць дасягненню істотных вынікаў у спалучэнні будаўніцтва "пояса і шляху" з Еўразійскім эканамічным саюзам, планаваць і рэалізоўваць мерапрыемствы новых нацыянальных тэматычных гадоў. Неабходна ўзмацняць кантакты па актуальных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, ажыццяўляць цесную каардынацыю і супрацоўніцтва ў ААН, ШАС, БРІКС і іншых шматбаковых фарматах.

Сі Цзіньпін адзначыў, што АЦЭС з'яўляецца самым важным механізмам эканамічнага супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Кітай мае намер умацоўваць кантакты і ўзаемадзеянне з расійскім бокам у АЦЭС, садзейнічаць новым зрухам у будаўніцтве зоны свабоднага гандлю АЦР, транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці, паскорана фарміраваць эканоміку адкрытага тыпу.

У. Пуцін выказаў віншаванні ў сувязі з паспяховым завяршэннем з'езда КПК, павіншаваў Сі Цзіньпіна з новым перавыбраннем генеральным сакратаром ЦК КПК. Ён паведаміў, што важныя вынікі 19-га з'езда КПК пацвярджаюць шырокую падтрымку кітайскім народам унутранай і знешняй палітыкі Кітая. Расійскі бок будзе нязменна разглядаць развіццё адносін ўсеабдымнага стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства РФ і КНР у якасці прыярытэтнага напрамку знешняй палітыкі. У. Пуцін адзначыў, што бакам неабходна рэалізоўваць дасягнутыя важныя дамоўленасці, ажыццяўляць цесныя абмены на высокім узроўні, паглыбляць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Расійскі бок мае намер умацоўваць супрацоўніцтва з кітайскім бокам у міжнародных і рэгіянальных справах, ажыццяўляць цесныя кантакты і каардынацыю ў рамках АЦЭС і іншых шматбаковых структур, прасоўваць будаўніцтва зоны свабоднага гандлю ў АЦР.

Сі Цзіньпін і У. Пуцін таксама паглыблена абмяняліся меркаваннямі па сітуацыі на Карэйскім паўвостраве і іншых пытаннях. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040