Удзельнікі сустрэчы бізнес-лідараў АЦЭС разгледзелі пытанні энергаэфектыўнасці і ўстойлівага развіцця
  2017-11-12 14:49:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Удзельнікі сустрэчы бізнес-лідараў АЦЭС заявілі, што кліматычныя змены з'яўляюцца велізарным выклікам для чалавецтва. Урады, бізнес і грамадскасць павінны актыўна процідзейнічаць ім, павысіць энергаэфектыўнасць і імкнуцца да ўстойлівага развіцця. Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардарн адзначыла, што кліматычныя змены ўяўляюць сур'ёзную праблему для Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, некаторыя астраўныя дзяржавы сутыкаюцца з пагрозай павышэння ўзроўню мора і затаплення тэрыторый. Паводле яе слоў, урады, бізнес і грамадскасць павінны аб'яднаць намаганні для стварэння нізкавугляроднай будучыні. Для гэтага неабходна правесці эканамічныя рэформы, выпрацаваць новую палітыку, заахвочваць інавацыі і надаць імпульс пераўтварэнням, дадала палітык.

Дырэктар па інвестыцыях AIA Group Марк Канін падкрэсліў, што бізнес павінен заахвочваць і падтрымліваць урады ў нарошчванні інвестыцый у развіццё інфраструктуры і аднаўляльнай энергетыкі, надаваць асаблівую ўвагу распрацоўцы і прымяненню новых тэхналогій, павялічыць укладанні ў распаўсюджанне ведаў аб кліматычных зменах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040