З касмадрома ў ЗША стартавала ракета Antares з грузавым караблём для МКС
  2017-11-13 15:41:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ракета-носьбіт Antares стартавала з касмадрома ў ЗША з грузавым караблём Cygnus, які даставіць груз на Міжнародную касмічную станцыю. Старт ракеты з грузавым караблём адбыўся з касмадрома «Валлапс» у Віргініі. Cygnus павінен даставіць на МКС больш за 3,3 тон грузаў, у тым ліку матэрыялы для навуковых эксперыментаў на арбіце.

Стыкоўка беспілотнага грузавога карабля, які атрымаў імя амерыканскага астранаўта Юджіна Сернана, з МКС запланавана на раніцу 14 лістапада. Апарат будзе састыкаваны з амерыканскім модулем Юніты да 4 снежня. Плануецца, што апарат па завяршэнні місіі забярэ з арбіты адпрацаваныя матэрыялы і перад тым, як згарэць у верхніх пластах атмасферы Зямлі, запусціць некалькі кубсатаў.

Для Cygnus гэта восьмая грузавая місія да МКС па кантракце з НАСА. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040