Больш за сто чалавек загінула падчас землятрусу на мяжы Ірака і Ірана
  2017-11-13 15:42:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У паўночным раёне Ірака, што мяжуе з Іранам, у нядзелю ўначы адбыўся землятрус магнітудай 7,2. Ахвярамі стыхіі стала больш за сто чалавек.

Паводле паведамлення на сайце Геалагічнай службы ЗША, 12 кастрычніка ў 21:18 па мясцовым часе адбыўся землятрус магнітудай 7,2 за 32 км на паўднёвы-захад ад горада Халабджы ў правінцыі Сулейманія. Ачаг залягаў на глыбіні 33,9 км.

Падземныя штуршкі таксама адчуваліся ў 14 правінцыях Ірана. Паводле звестак мясцовых СМІ са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Ірана, у выніку землятрусу ў краіне загінулі 129 чалавек, яшчэ больш за тысячу атрымалі раненні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040