Супрацоўніцтва Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Азіі спрыяе ўсебаковаму збалансаванаму развіццю кітайска-еўрапейскіх адносін – Лі Кэцян
  2017-11-15 15:02:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Супрацоўніцтва Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Азіі спрыяе ўсебаковаму збалансаванаму развіццю кітайска-еўрапейскіх адносін, а таксама будаўніцтву еўрапейскай інтэграцыі. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у філіпінскай сталіцы на сустрэчы са старшынёй Еўрапейскага савета Дональдам Тускам.

Лі Кэцян выказаў спадзяванне, што ЕС будзе выконваць 15-ы артыкул Пратакола аб уступленні Кітая ў СГА, забяспечыць адпаведнасць заканадаўства аб гандлі і інвестыцыях патрабаванням СГА, падтрымае свабодны гандаль і садзейнічанне інвестыцыям.

Д.Туск адзначыў, што еўрапейскі бок мае намер праводзіць у жыццё дамоўленасці бакоў, працягваць паляпшэнне двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, праводзіць цесныя гуманітарныя абмены, умацоўваць супрацоўніцтва па рэгіянальных і міжнародных справах. ЕС з задавальненнем адзначае, што супрацоўніцтва Кітая з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы спрыяе працэсу еўрапейскай інтэграцыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040