445 чалавек загінулі ў Іране ў выніку землятрусу на мяжы з Іракам
  2017-11-15 15:03:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меншай меры 445 чалавек загінулі ў Іране ў выніку моцнага землятрусу, які адбыўся ў нядзелю ўначы на мяжы з Іракам, больш за 7 тыс. атрымалі траўмы. Пра гэта паведамілі ў панядзелак іранскія СМІ.

Як заявіў прадстаўнік адміністрацыі найбольш пацярпелай правінцыі Керманшах у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані, колькасць ахвяр можа ўзрасці.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, моцны землятрус адбыўся ў нядзелю ўначы, калі людзі спалі. Падземныя штуршкі адчуваліся па меншай меры ў 14 правінцыях Ірана. Да цяперашняга моманту было зафіксавана звыш 190 афтэршокаў. Тэмпература паветра ўначы ў пацярпелых раёнах вельмі нізкая, аднак тысячам жыхароў прыйшлося начаваць у палатках або пад адкрытым небам.

Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША, эпіцэнтр землятрусу магнітудай 7,3 знаходзіўся ў горным раёне ў 32 км на паўднёвы-захад ад горада Халабджа на поўначы Ірака, недалёка ад пагранічнага раёна Ірана.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040