Сі Цзіньпін і новая эпоха (фотаальбом)
  2017-11-17 09:13:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 кастрычніка 2017 г. Сі Цзіньпін выступіў з дакладам на 19-ым з'ездзе КПК.

25 кастрычніка 2017 г. толькі што абраны на першым пленарным пасяджэнні ЦК КПК 19-га склікання генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін, а таксама члены ПК Палітбюро ЦК КПК Лі Кэцян, Лі Чжаньшу, Ван Ян, Ван Хунін, Чжаа Лэцзі, Хань Чжэн сустракаюцца у Доме народных сходаў з кітайскімі і замежнымі журналістамі. Сі Цзіньпін выступае з прамовай.

25 кастрычніка 2017 г. Сі Цзіньпін і іншыя кіраўнікі сустракаюцца з дэлегатамі 19-га з'езда КПК, спецыяльна запрошанымі дэлегатамі і прысутнымі на з'ездзе з правам дарадчага голасу.

31 кастрычніка 2017 г. Сі Цзіньпін і іншыя члены ПК Палітбюро ЦК КПК на месцы правядзення 1-га з'езда КПК у Шанхаі разам паўтараюць прысягу, якую яны давалі пры ўступленні ў партыю.

13 лютага 2015 г. Сі Цзіньпін гутарыць з жыхарамі вёскі Лянцзяхэ павета Яньчуань падчас азнаямленчай паездкі ў правінцыю Шэньсі.

21 ліпеня 2013 г. Сі Цзіньпін наведаў кантэйнерны тэрмінал новага рачнога порта ў горадзе Ухань.

19 студзеня 2015 г. Сі Цзіньпін сустрэўся ў пунктах часовага размяшчэння з жыхарамі пацярпелага ад землятрусу павета Лудзянь правінцыі Юньнань.

3 лістапада 2013 г. Сі Цзіньпін сустрэўся з жыхарамі і чыноўнікамі вёскі Шыбадун павета Хуаюань Сянсі-Туцзя-мяоскай аўтаномнай акругі правінцыі Хунань.

28 красавіка 2014 г. Сі Цзіньпін фатаграфуецца з навучэнцамі і выкладчыкамі цэнтральнай пачатковай школы паселішча Такэчжакэ павета Шуфу Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

24 студзеня 2017 г. Сі Цзіньпін падчас наведвання вёскі Дэшэн павета Чжанбэй правінцыі Хэбэй гутарыць з жыхарамі і чыноўнікамі вёскі ў сям'і селяніна Сюй Хайчэна.

29 жніўня 2013 г. Сі Цзіньпін у Даляньскай кампаніі "Дунжуань" фатаграфуецца з маладымі супрацоўнікамі.

28 жніўня 2013 г. Сі Цзіньпін праводзіць агляд войскаў Ганаровай варты авіяносца "Ляанін" на яго борце.

8 снежня 2012 г. Сі Цзіньпін сустрэўся з матросамі на борце ракетнага эсмінца "Хайкоу" ВМС НВАК.

26 студзеня 2014 г. Сі Цзіньпін прыбыў у памежную частку ВА Унутраная Манголія, каб даведацца пра жыццё тамтэйшых афіцэраў і салдат. Сі Цзіньпін агледзеў абсталяванне на памежнай заставе «Саньцзяашань» і сказаў: "Сёння я разам з вамі заступаю на дзяжурства".

30 ліпеня 2017 г. на палігоне Чжужыхэ ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія прайшоў ваенны парад у гонар 90-годдзя стварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая. Сі Цзіньпін аб'ехаў парадны строй на аўтамабілі.

28 верасня 2015 г. Сі Цзіньпін прыняў удзел у агульнапалітычнай дыскусіі 70-й сесіі ГА ААН і выступіў з заклікам да сумеснага будаўніцтва глабальнай супольнасці з адзіным лёсам.

18 студзеня 2017 г. Сі Цзіньпін выступіў з прамовай на тэму сумеснага будаўніцтва глабальнай супольнасці з адзіным лёсам на сустрэчы высокага ўзроўню ў жэнеўскім Палацы нацый.

14 мая 2017 г. Сі Цзіньпін прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху" і выступіў з прамовай на тэму іх будаўніцтва.

17 студзеня 2017 г. Сі Цзіньпін прыняў удзел у адкрыцці штогадовай сесіі Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім Давосе і выступіў з асноўным дакладам пад назвай "Сумесна несці эпахальную адказнасць, сумесна прасоўваць глабальнае развіццё".

4 верасня 2016 г. 11-ы саміт "Групы дваццаці" пачася ў Міжнародным выставачным цэнтры горада Ханчжоу. Сі Цзіньпін старшынстваваў на першым пасяджэнні і выступіў з уступнай прамовай.

5 верасня 2017 г. Сі Цзіньпін у Сямэньскім міжнародным канферэнц-цэнтры сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ па выніках 9-га саміту БРІКС і Дыялогу паміж краінамі з пачатковым рынкам.

6 красавіка 2017 г. Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у маёнтку Мар-а-Лаго ў штаце Фларыда.

6 красавіка 2017 г. у маёнтку Мар-а-Лаго ў штаце Фларыда кіраўнікі КНР і ЗША і іх жонкі зрабілі фотаздымак на памяць.

3 чэрвеня 2013 г., знаходзячыся ў Коста-Рыцы з дзяржаўным візітам, Сі Цзіньпін з жонкай Пэн Ліюань наведалі сям'ю селяніна і яго сваякоў.

13 кастрычніка 2016 г. Сі Цзіньпін у Пнампені наведаў каралеву-маці Камбоджы Манінеа Сіянук. Яна запрасіла Сі Цзіньпіна пасядзець у фатэлі, у якой часта сядзеў пры жыцці кароль-бацька Нарадом Сіянук. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040