У Пекіне адкрыта пасольства Панамы ў Кітаі
  2017-11-17 09:13:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйна адкрыта пасольства Панамы ў Кітаі. Прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла і міністр замежных спраў КНР Ван І сумесна прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця.

Х.К.Варэла заявіў, што сённяшняе адкрыццё пасольства Панамы ў КНР мае гістарычны сэнс, і што ажыццявілася яго 10-гадовая мара. Панама мае намер строга прытрымлівацца абяцання праводзіць палітыку адзінага Кітая і непахісна развіваць з Кітаем адносіны сяброўскага супрацоўніцтва.

Ван І адзначыў, што рашэнне прэзідэнта Панамы аб усталяванні дыпламатычных адносін з Кітаем адпавядае інтарэсам дзяржавы, нацыі і народа Панамы, а таксама трэнду сусветнага развіцця і прагрэс. Ван І таксама выказаў упэўненасць у тым, што наведванне Кітая прэзідэнтам Панамы, правядзенне першай гістарычнай сустрэчы паміж лідарамі КНР і Панамы адкрыюць новыя выдатныя перспектывы ў кітайска-панамскія адносінах.

КНР і Панама афіцыйна ўсталявалі дыпламатычныя адносіны 13 чэрвеня 2017 года.

Па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна Х.К.Варэла прыбыў з дзяржаўным візітам у Кітай, які працягнецца па 22 лістапада. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040