У горадзе Пуна індыйскага штата Махараштра прайшла цырымонія ўводу ў эксплуатацыю пашыранага індустрыяльнага парку кітайскай кампаніі Haier.
Гэта першы ў Індыі індустрыяльны парк кітайскага прадпрыемства па вытворчасці бытавой электратэхнікі.
Вытворчая магутнасць халадзільнікаў кампаніі Haier у Індыі павялічыцца да 1,8 млн., рост вытворчых магутнасцей ліній выпуску воданагравальнікаў, пральных машын, кандыцыянераў і тэлевізараў складзе, адпаведна, па 500 тыс. адзінак. Гэта створыць каля трох тысяч новых працоўных месцаў.
Як стала вядома, пасля ўводу новага завода ў эксплуатацыю вытворчасць электрапрыбораў не толькі зможа задаволіць попыт спажыўцоў Індыі – прадукцыю таксама можна будзе экспартаваць у Паўднёвую Азію, на Блізкі Усход, у Афрыку і іншыя рэгіёны. - Р -