Лі Кэцян сустрэўся з дэлегацыяй эканамічных колаў Японіі
  2017-11-22 09:01:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся і правёў гутарку з прэзідэнтам Федэрацыі эканамічных арганізацый Японіі Садаюкі Сакакібарай, старшынёй Япона-кітайскай асацыяцыі па справах эканомікі і гандлю Седзе Мунеокай, прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Японіі Акія Мімурай і дэлегацыяй прадстаўнікоў эканамічных колаў Японіі.

Лі Кэцян заявіў, што здаровае і стабільнае развіццё кітайска-японскіх адносін адпавядае агульным інтарэсам бакоў. Ключ да паляпшэння двухбаковых адносін -- ва ўзаемным даверы, а аснова -- у народзе.

Лі Кэцян адзначыў, што развіццё кітайска-японскіх адносін неаддзельна ад садзейнічання гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Ён выказаў спадзяванне, што прадстаўнікі эканамічных колаў Японіі працягнуць працаваць над паляпшэннем і развіццём кітайска-японскіх адносін, будуць садзейнічаць практычнаму развіццю гуманітарных, моладзевых і рэгіянальных абменаў.

Лі Кэцян распавёў аб бягучай эканамічнай сітуацыі ў Кітаі. Ён падкрэсліў, што краіна працягне пашыраць адкрытасць знешняму свету, ствараць для кітайскіх і замежных прадпрыемстваў бізнес-асяроддзе са справядлівай канкурэнцыяй. Прэм'ер выказаў спадзяванне, што Кітай і Японія будуць на справе разглядаць развіццё ў якасці магчымасці для кожнай з краін, шляхам супрацоўніцтва ў галіне інавацый садзейнічаць уласнаму развіццю, яшчэ лепш рэалізоўваць прынцып узаемнай выгады.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040