Кітай і Джыбуці дамовіліся аб усталяванні адносін стратэгічнага партнёрства
  2017-11-24 14:07:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і Джыбуці ў чацвер дамовіліся аб усталяванні адносін стратэгічнага партнёрства з мэтай умацавання ўсебаковага супрацоўніцтва.

Дамоўленасці дасягнуты падчас перамоў старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта Джыбуці Ісмаіла Амара Гелеха ў Пекіне.

Прэзідэнт Гелех стаў першым лідарам афрыканскай краіны, які прыбыў у Кітай з візітам пасля завяршэння 19-га з'езда КПК. Гэта ў поўнай меры адлюстроўвае сяброўскія двухбаковыя адносіны, адзначыў Сі Цзіньпін. Паводле яго слоў, на працягу апошніх гадоў Кітай і Джыбуці бесперапынна ўмацоўваюць палітычны ўзаемадавер і плённа супрацоўнічаюць у розных сферах.

"Мы вітаем удзел Джыбуці ў будаўніцтве "Пояса і шляху" і гатовы прыкласці сумесныя намаганні з гэтай краінай для прасоўвання практычнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў кітайскі лідар.

Прэзідэнт Джыбуці знаходзіцца ў Кітаі з дзяржаўным візітам з 22 па 24 лістапада. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040