У Кітаі распрацаваны першы ў краіне 3D-біяпрынтэр высокай прадукцыйнасці
  2017-11-24 15:11:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Навукоўцы з шэрагу раёнаў Кітая ў чацвер у горадзе Ханчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая, прэзентавалі першы ў краіне інтэграваны 3D-біяпрынтэр высокай прадукцыйнасці.

Новая прылада, як адзначыла група экспертаў па тэхнічнай ацэнцы важных дзяржаўных праектаў даследаванняў і распрацовак, сведчыць аб тым, што Кітай дасягнуў перадавога сусветнага ўзроўню ў галіне трохмернага арганнага біядруку.

Навуковым кіраўніком праекта стаў прафесар Сюй Мін'энь, старшыня праўлення Ханчжоўскай біятэхналагічнай кампаніі Regenovo. Паводле яго слоў, пры распрацоўцы 3D-біяпрынтэра выкарыстоўваліся многія інавацыйныя тэхналогіі. Дзякуючы прыладзе стане магчымай масавая вытворчасць біяматэрыялаў

Як паведаміла дацэнт Ханчжоўскага электратэхнічнага ўніверсітэта Ван Лін, у прыладзе выкарыстоўваецца ўнікальны метад атрымання малюнка, вынайдзены кітайскімі навукоўцамі. Укараненне названай тэхналогіі дазволіць эфектыўна кантраляваць якасць біялагічных канструкцый.

Тэхналогіі 3D-біяпрынтэра, як мяркуецца, будуць адыгрываць важную ролю не толькі ў вырошчванні органаў, але і ў распрацоўцы медыцынскіх інструментаў і, асабліва, новых лекавых сродкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040