У Пекіне ва ўсіх дзіцячых садках з'явіцца інспектар па кантролі за працэсам адукацыі
  2017-11-27 10:25:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з павышанай увагай з боку грамадскасці да праблемы бяспекі ў дзіцячых садках камітэт па справах адукацыі горада Пекіна пачаў правядзенне буйных праверак для выяўлення схаваных пагроз у дзіцячых адукацыйных установах. Таксама камітэт запатрабаваў стварыць дынамічную базу даных па кожнаму раёну для адпаведнага кантролю, а таксама ў кожным дзіцячым садзе прызначыць інспектара па кантролі за працэсам адукацыі. Пра гэта паведамілі кар.Сіньхуа ў камітэце па справах адукацыі горада Пекіна.

У камітэце запатрабавалі правядзення поўнай праверкі ўсіх дзіцячых садкоў па такіх крытэрыях, як умовы ўтрымання ў садках, санітарная бяспека, працэс выхавання і навучання дзяцей, штат супрацоўнікаў і ўнутранае кіраванне, а таксама стварыць дынамічную базу даных, якая ўтрымлівае адпаведную інфармацыю. У працэсе праверак таксама будзе нададзена асаблівая ўвага пажарнай бяспецы, маніторынгу тэхнічнай бяспекі і харчовай бяспекі.

У адпаведнасці з патрабаваннямі, у кожны дзіцячы сад ва ўсіх раёнах будзе прызначаны інспектар па адукацыйным працэсе, які будзе адказваць за кіраванне і кантроль у дзіцячым садзе і садзейнічаць нарматыўнаму утрыманню дзяцей ва ўстанове. Таксама камітэт распарадзіўся пры кожным дзіцячым садку ва ўсіх раёнах і на розных узроўнях стварыць механізм зносін паміж адміністрацыяй садоў і бацькамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040