Сі Цзіньпін: Кітай павінен прасоўваць наперад "туалетную рэвалюцыю"
  2017-11-27 16:31:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітаю неабходна працягваць мадэрнізацыю грамадскіх прыбіральняў у рамках "туалетнай рэвалюцыі" з мэтай развіцця ўнутранага турызму, заявіў на днях старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Будаўніцтва чыстых туалетаў – важная частка ў справе пабудовы гарадской і сельскай цывілізацыі, і больш намаганняў павінна быць прыкладзена як у гарадскіх, так і ў сельскіх раёнах да мадэрнізацыі грамадскіх прыбіральняў для паляпшэння якасці жыцця насельніцтва, адзначыў Сі Цзіньпін ў дырэктыве аб дасягненнях "туалетнай рэвалюцыі ", праведзенай у турыстычным сектары краіны.

Разам з "туалетнай рэвалюцыяй", Кітай павінен у далейшым палепшыць грамадскія аб'екты і паслугі для садзейнічання развіццю турызму, адзначыў Сі Цзіньпін.

У 2015 годзе Дзяржаўнае ўпраўленне па справах турызму КНР па ўсёй краіне запусціла агульнанацыянальную трохгадовую "туалетную рэвалюцыю". Па стане на канец кастрычніка г.г. у Кітаі было пабудавана і рэканструявана 68 тыс. грамадскіх туалетаў, такім чынам намечаны план быў перавыкананы на 19,3 %.

"Туалетная рэвалюцыя", якая пачалася ў 2015 годзе ў Кітаі, нацэлена на навядзенне парадку, павышэнне зручнасці і павелічэнне колькасці туалетаў у турыстычных раёнах краіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040