Лі Кэцян заклікаў паскорыць будаўніцтва сухапутнага і марскога хуткаснага шляху Кітай-Еўропа
  2017-11-29 09:15:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у венгерскай сталіцы правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Сербіі Анай Брнабіч, падчас якой падкрэсліў неабходнасць паскарэння будаўніцтва сухапутнага і марскога хуткаснага шляху Кітай-Еўропа, выкарыстоўваючы для гэтага пачатак будаўніцтва сербскага ўчастка чыгункі Венгрыя-Сербія.

Лі Кэцян заявіў, што сёння пачалося будаўніцтва ўчастка чыгункі ад Белграда да горада Стара Пазова -- гэта значны прагрэс у будаўніцтве чыгункі Венгрыя-Сербія. Кітай спадзяецца, што бакі рэальнымі дзеяннямі будуць прасоўваць будаўніцтва гэтай чыгункі, будуць паскараць будаўніцтва ўчастка ад горада Нові Сад да Субоціцы, заахвочваць як мага больш хуткую рэалізацыю гэтага флагманскага праекта ў рамках супрацоўніцтва ў фармаце "16+1", каб паскорыць будаўніцтва сухапутнага і марскога хуткаснага шляху Кітай-Еўропа і надаць імпульс рэалізацыі транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці ў рэгіёне.

За час сустрэчы кіраўнікоў Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Венгрыя абвясціла аб тэндэры на будаўніцтва венгерскага ўчастка чыгункі Венгрыя-Сербія.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040