КНДР запусціла балістычную ракету - ваеннае ведамства Рэспублікі Карэя
  2017-11-29 14:26:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КНДР раніцай у сераду ажыццявіла запуск балістычнай ракеты ў бок усходняй марской акваторыі Карэйскага паўвострава. Пра гэта паведаміла ваеннае ведамства Рэспублікі Карэя / РК /.

Інфармацыйнае агенцтва Рэнхап са спасылкай на Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў / АКНШ / узброеных сіл РК паведаміла, што ў 03:17 у сераду па мясцовым часе КНДР запусціла з Пхенан-Намдо у бок усходняй марской акваторыі Карэйскага паўвострава "балістычную ракету невядомага тыпу", якая праляцела 960 км, дасягнуўшы вышыні 4,5 тыс км.

АКНШ УС РК паведаміў, што праз некалькі хвілін пасля запуску ракеты КНДР, паўднёвакарэйскае ваеннае ведамства правяло ў адказ ракетныя выпрабаванні.

Афіцыйны прадстаўнік Пентагона ЗША Роберт Мэнінг у апублікаванай заяве паведаміў, што ЗША выявілі і адсачылі ракетны пуск КНДР. Першапачатковая адзнака паказвае, што гэта была міжкантынентальная балістычная ракета, аднак яна не паставіла пад пагрозу Паўночную Амерыку, тэрыторыю ЗША і саюзнікаў ЗША.

У заяве адзначаецца, што ракета праляцела 1 тыс. км і ўпала ў Японскім моры.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040