Сі Цзіньпін накіраваў тэлеграму ў адрас ААН з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з палесцінскім народам
  2017-11-30 15:02:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні ў ААН адбылася канферэнцыя, прысвечаная Міжнароднаму Дню салідарнасці з палесцінскім народам. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў у адрас канферэнцыі віншавальную тэлеграму.

Кіраўнік КНР у тэлеграме адзначыў, што праблема Палесціны ляжыць у корані праблемы Бліжняга Усходу і з'яўляецца ключавым пытаннем мірнага працэсу і працвітання Палесціны і іншых краін гэтага рэгіёну. Усёабдымнае і справядлівае рашэнне палесцінскага пытання ў кароткія тэрміны адпавядае інтарэсам краін рэгіёну і іх народаў, у тым ліку Палесціны, а таксама спрыяе міру і стабільнасці ва ўсім свеце.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай з'яўляецца рашучым прыхільнікам палесціна-ізраільскага мірнага працэсу, а прапанаваныя ў ліпені гэтага года чатыры ініцыятывы па садзейнічанні Кітаем урэгуляванню палесцінскага пытання нацэлены на садзейнічанне аднаўленню ўзаемнага даверу паміж Палесцінай і Ізраілем і як мага больш хуткаму запуску мірных перамоваў. Кітай, з'яўляючыся пастаянным членам Савета бяспекі ААН і адказнай дзяржавай, мае намер працягваць сумесна з міжнароднай супольнасцю нястомна прыкладаць намаганні, каб як мага хутчэй дасягнуць усебаковага, справядлівага і доўгатэрміновага міру на Блізкім Усходзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040