КПК паабяцала садзейнічаць празрыстасці партыйнай дзейнасці
  2017-12-01 09:07:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер на пасяджэнні Палітбюро ЦК КПК, якое правёў генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін, было прынята Палажэнне аб садзейнічанні празрыстасці партыйнай дзейнасці.

Садзейнічанне празрыстасці партыйнай дзейнасці ўяўляе сабой важную меру ў ажыццяўленні духу 19-га з'езда КПК і адпавядае абавязковаму патрабаванню па развіцці ўнутрыпартыйнай дэмакратыі і сацыялістычнай дэмакратычнай палітыкі, адзначылі на пасяджэнні.

Гэтая мера, на думку ўдзельнікаў пасяджэння, вельмі важная для строгага ўнутрыпартыйнага кіравання, узмацнення ўнутрыпартыйнага кантролю і паўнавартаснай праявы актыўнасці, ініцыятыўнасці і стваральнасці ўсёй партыі.

На пасяджэнні падкрэслілі неабходнасць прытрымлівацца правільнага напрамку і добрасумленна ажыццяўляць ідэі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі.

На пасяджэнні запатрабавалі ад парткамаў розных узроўняў паслядоўна прыводзіць у выкананне азначанае Палажэнне ў адпаведнасці з рэальнасцю.

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040