Лі Кэцян сустрэўся з прэм'ер-міністрам Пакістана Ш.Х.Абасі
  2017-12-01 09:07:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Сочы сустрэўся з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахідам Хаканам Абасі.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай вітае першы ўдзел Пакістана ў якасці афіцыйнага члена ШАС у Савеце кіраўнікоў урадаў краін гэтай арганізацыі і мае намер працягваць сумесна з пакістанскім бокам цесна ўзаемадзейнічаць і каардынаваць у рамках ШАС і іншых міжнародных фарматах, а таксама па рэгіянальных пытаннях.

Ш.Х. Абасі заявіў, што сёння спрыяльна развіваецца будаўніцтва пакістанска-кітайскага эканамічнага калідора. Пакістан будзе працягваць усімі сіламі садзейнічаць гэтаму працэсу і прымаць меры для забеспячэння бяспекі пры рэалізацыі праекта. Пакістанскі бок таксама мае намер сумесна з Кітаем узмацняць супрацоўніцтва ў рамках ШАС і ўпэўнены, што Кітай у якасці чарговага старшыні ШАС працягне садзейнічанне развіццю гэтай арганізацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040