Сі Цзіньпін адкрыў «Дыялог КПК з сусветнымі палітычнымі партыямі»
  2017-12-02 07:35:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, старшыня КНР Сі Цзіньпін адкрыў «Дыялог КПК з сусветнымі палітычнымі партыямі», які пачаўся ў Пекіне. У прывітальнай прамове ён падкрэсліў, што партыі павінны ісці ў нагу з часам, трымаць руку на пульсе тэндэнцый прагрэсу цывілізацыі, адпавядаць агульным чаканням народаў, не баючыся ставіць высокія мэты і смела браць на сябе адказнасць, адказваючы на выклікі цяперашняга часу. Камуністычная партыя Кітая будзе ў далейшым уносіць уклад у абарону міру і спакою, сумеснае развіццё, абмены і ўзаемнае вывучэнне розных цывілізацый ва ўсім свеце.

Як распавёў Сі Цзіньпін, на 19-м з'ездзе КПК Кітай вылучыў план развіцця да сярэдзіны бягучага стагоддзя, абвясціў аб шчырым намеры сумесна з рознымі бакамі прасоўваць стварэнне чалавечай супольнасці з адзіным лёсам. Партыі розных краін, паводле пераканання кіраўніка КНР, павінны ўмацаваць ўзаемны давер, узмацняць кантакты, цесна каардынаваць і знайсці шлях для стварэння механізму міжпартыйных адносін. Трэба весці пошук агульнага пры ўсведамленні непазбежнасці рознагалоссяў, прытрымлівацца ўзаемнай павагі і ўзаемнага навучання на аснове міжнародных адносін новага тыпу, варта стварыць разнастайную і шматузроўневую міжнародную сетку абменаў і супрацоўніцтва паміж партыямі і аб'яднаць сілы для стварэння чалавечай супольнасці з адзіным лёсам.

Камуністычная партыя Кітая, як падкрэсліў Сі Цзіньпін, працуе над паляпшэннем дабрабыту народа і над садзейнічаннем прагрэсу чалавецтва. Ён нагадаў, што добрае выкананне сваёй працы кожны на сваім месцы - само па сабе ўклад у будаўніцтва агульначалавечай супольнасці адзінага лёсу. Садзейнічанне развіццю Кітая прынясе свету больш магчымасцяў. Кампартыя Кітая гатова ўмацаваць кантакты з развітымі партыямі розных краін свету, дзяліцца вопытам дзяржкіравання, праводзіць культурныя абмены і дыялогі, з тым, каб умацаваць стратэгічны ўзаемадавер і сумесна стварыць больш выдатны свет.

Удзел у Дыялогу прымаюць каля 300 кіраўнікоў палітычных партыяй і палітычных арганізацый розных краін свету. 1 снежня прайшло першае пленарнае пасяджэнне, на якім выступілі намеснік сакратара Генсавета партыі «Адзіная Расія» Сяргей Жалязняк, прэм'ер-міністр Камбоджы і старшыня кіруючай Народнай партыі Хун Сен, дзяржаўны саветнік М'янмы Аун Сан Су Чжы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040