Сі Цзіньпін распавёў аб прынцыпах павагі правоў у кіберпрасторы, партнёрскім духу і «хуткім цягніку лічбавай Інтэрнэт-эканомікі»
  2017-12-03 17:19:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4-я міжнародная канферэнцыя па пытаннях Інтэрнэту пачалася ў першай палове дня 3-га снежня ў пасёлку Учжэнь правінцыі Чжэцзян. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў у адрас падзеі віншавальны ліст, у якім ад імя кітайскага ўрада, кітайскага народа і асабіста ад сябе горача павіншаваў удзельнікаў з адкрыццём падзеі, вітаў гасцей мерапрыемства з розных краін, кіраўнікоў міжнародных арганізацый, навукоўцаў, экспертаў і прадпрымальнікаў. Кіраўнік КНР заклікаў усіх да паляпшэння працы «калектыўнага розуму» і да абмена і супрацоўніцтва ў сферы Інтэрнэту і лічбавай эканомікі, каб іх развіццё прынесла як мага больш выгод і карысці народам розных краін свету.

Як адзначыў старшыня КНР у віншавальным лісце, у наш час зараджаецца новы этап навукова-тэхнічнай і прамысловай рэвалюцыі, якая прадстаўляе інфармацыйныя тэхналогіі, што надаюць моцны стымул сацыяльна-эканамічнаму развіццю. Разам з гэтым, развіццё Інтэрнэту кідае новыя выклікі суверэнітэту, бяспецы і інтарэсам розных краін свету. Глабальнае рэфармаванне сістэм кіравання кіберпрасторай уступіла ў ключавую стадыю. Адзіным меркаваннем становіцца стварэнне супольнасці кіберпрасторы адзінага лёсу. Кітайскі бок спадзяецца разам з калегамі з усяго свету, што асновы ўзаемапавагі правоў у кіберпрасторы, праявы партнёрскага духу, прасоўванне сумеснага развіцця, забеспячэнне агульнай бяспекі, удзел у агульным кіраванні кіберпрасторай стануць стабільнымі спадарожнымі элементамі сумеснага развіцця.

Сі Цзіньпін распавёў, што на ўсекітайскім З'ездзе 19-га склікання была распрацавана праграма дзеянняў і план развіцця, у якім было згадана стварэнне сеткавай дзяржавы – «лічбавага Кітая», з тым, каб садзейнічаць глыбокаму зліццю Інтэрнэту, вялікіх дадзеных, штучнага інтэлекту і рэальнага сектара эканомікі, развіваць лічбавую эканоміку, долевую эканоміку і культываваць новую кропку эканамічнага росту. Лічбавая эканоміка Кітая хутка ўступіць у рэчышча хуткага развіцця. Кітай спадзяецца, што зможа разам з рознымі краінамі свету «сесці ў хуткі цягнік Інтэрнэту і лічбавай эканомікі». Кітай цвёрда ідзе па шляху пашырэння адкрытасці.

Ван Хунін прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця 4-й Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях Інтэрнэту і выступіў з прамовай. Паводле яго слоў, Кітай мае намер прыкласці сумесныя з іншымі краінамі свету намаганні, разгледзець лічбавую эканоміку як вядучую рухаючую сілу, стымуляваць засваенне, супрацоўніцтва і абмены, разам будаваць супольнасць з агульнай лёсам у кіберпрасторы. Неабходна заахвочваць інавацыі, узмацняць дынаміку развіцця, садзейнічаць адкрытасці і супрацоўніцтву, пашыраць прастору развіцця, стымуляваць талерантнасць, наладжваць аснову усеагульнай выгады, паляпшаць каардынацыю, садзейнічаць бяспецы, ствараць спрыяльныя ўмовы і будаваць бяспечную, стабільную і квітнеючую кіберпрастору.

Акрамя таго, на цырымоніі адкрыцця Хуан Куньмін зачытаў віншавальны ліст Сі Цзіньпіна.

4-я Міжнародная канферэнцыя па пытаннях Інтэрнэту праходзіць з 3 па 5 снежня. Галоўная тэма, заяўленая арганізатарамі - развіццё лічбавай эканомікі для садзейнічання адкрытасці і агульнаму карыстанню - сумеснае будаўніцтва супольнасці з агульным лёсам у кіберпрасторы. Прымаюць удзел больш за 1500 прадстаўнікоў урадаў, міжнародных арганізацый, навукоўцаў і спецыялістаў з больш чым 80 краін і рэгіёнаў свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040