Кітай стаў другім у свеце па маштабе лічбавай эканомікі
  2017-12-05 09:23:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2016 годзе Кітай стаў другім у свеце па агульным аб'ёме лічбавай эканомікі – 22,58 трлн юаняў. На яе долю прыпадае 30,3% ВУП краіны. Пра гэта гаворыцца ў "Дакладзе па развіцці інтэрнэту ў Кітаі 2017", апублікаваным на 4-й Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях інтэрнэту. Таксама выйшаў "Даклад аб развіцці інтэрнэту ў свеце 2017".

Даклады складзены Кітайскай акадэміяй кіберпрасторы, іх змест ахоплівае важныя сферы развіцця інтэрнэту, уключаючы інфармацыйную інфраструктуру ў КНР і за мяжой, сеткавыя інфармацыйныя тэхналогіі, сеткавую бяспеку, лічбавую эканоміку, урадавыя паслугі ў электронным выглядзе, інтэрнэт СМІ, міжнароднае кіраванне кіберпрасторай і інш. Такія дакументы, якія абагульняюць найноўшыя дасягненні ў галіне інтэрнэту, выпускаюцца на канферэнцыі ўпершыню.

Згодна з дакладамі, па стане на чэрвень 2017 года агульная колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў ва ўсім свеце дасягнула 3,89 млрд чалавек, каэфіцыент распаўсюджвання пры гэтым склаў 51,7%. Кітай займае першае месца па колькасці сеткавых карыстальнікаў – 751 млн чалавек.

На канферэнцыі таксама апублікаваны "Сістэма індэксаў развіцця інтэрнэту ў свеце" і "Сістэма індэксаў развіцця інтэрнэту ў Кітаі", а таксама ўпершыню дадзена ацэнка развіццю інтэрнэту ў 38 буйных суб'ектах і эканамічных суб'ектах з пачатковым рынкам.

На прэс-канферэнцыі дырэктар Кітайскай акадэміі кіберпрасторы Ян Шучжэнь заявіў, што штогадовы выхад у свет даклада аб развіцці інтэрнэту ў свеце і ў Кітаі ў далейшым дапаможа даведацца пра новую тэорыі развіцця, новыя практыкі і новыя тэндэнцыі развіцця інтэрнэту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040