Высакахуткасная магістраль Сіань-Чэнду будзе здадзена ў эксплуатацыю 6 снежня
  2017-12-05 15:26:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамілі ў Кітайскай кампаніі чыгунак, высакахуткасная магістраль, якая злучае адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі горад Сіань і адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сычуань – Чэнду, будзе здадзена ў эксплуатацыю 6 снежня.

Новая галінка Сіань-Чэнду стане першай у Кітаі, якая праходзіць праз тунэлі скрозь горны хрыбет Ціньлін. Сетка мабільнай сувязі 4G будзе даступная ва ўсіх вагонах.

Агульная працягласць магістралі Сіань-Чэнду складае 658 км. Хуткасць руху цягнікоў па ёй складае 250 км за гадзіну.

Прамежак часу ў дарозе паміж Сіанем і Чэнду скароціцца на 7 гадзін – да 3 гадзін 27 хвілін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040