Стваральнікі ляснога масіву "Сайханьба" атрымалі ўзнагароду ААН "Чэмпіёны Зямлі"
  2017-12-06 08:20:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стваральнікі ляснога масіву "Сайханьба" ў правінцыі Хэбэй атрымалі вышэйшую ўзнагароду ААН у галіне навакольнага асяроддзя "Чэмпіёны Зямлі" за ператварэнне дэградаванай зямлі ў зялёны край. Гэта падзея адбылася на Асамблеі ААН па навакольным асяроддзі ў Найробі.

"Яны дапамаглі мільёнам людзей адгарадзіцца ад забруджвання паветра, а таксама забяспечылі чыстай вадой", - сказаў у інтэрв'ю карэспандэнту «Сіньхуа» выканаўчы дырэктар праграмы ААН па навакольным асяроддзі Эрык Сулейм.

Лясны масіў "Сайханьба" размешчаны на поўначы правінцыі Хэбэй на плошчы 93 тыс. га. З-за празмернай высечкі лясоў і паступовага знясілення зямлі пустынныя пясчаныя буры з поўначы маглі бесперашкодна дасягаць Пекіна. У 1962 годзе сотні людзей пачалі высаджваць дрэвы ў гэтым раёне, і намаганнямі трох пакаленняў лясное покрыва тут вырасла з 11,4% да 80%. Сёння лясны масіў штогод забяспечвае Пекін і Цяньцзінь 137 млн кубаметраў чыстай вады і вырабляе каля 545 тыс. тон кіслароду. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040