Агульны аб'ём заказаў на вырабленыя ў Кітаі вялікія пасажырскія самалёты С919 дасягнуў 785 адзінак
  2017-12-06 08:56:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кампаніі СОМАС сёння паведамілі, што кампанія ICBC Leasing падпісала з СОМАС рамачнае пагадненне аб набыцці 55 вялікіх пасажырскіх самалётаў С919, у выніку чаго агульны аб'ём заказаў на самалёты С919 узрос да 785 адзінак.

Паводле паведамлення, агульная колькасць замоўленых ICBC Leasing самалётаў С919 дасягнула 100 адзінак, у выніку чаго гэта кампанія стала іх найбуйнейшым заказчыкам.

Вялікія пасажырскія самалёты С919 сталі першымі ў Кітаі вялікімі рэактыўнымі грамадзянскімі самалётамі, самастойна распрацаванымі ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі правіламі грамадзянскай авіяцыі. Першы палёт гэтага самалёта паспяхова адбыўся 5 мая ў Шанхаі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040