Фотавыстава "Поўдзень-Поўдзень", прысвечаная правам чалавека (2)
  2017-12-06 15:55:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1. Дзеці з сем'яў навасёлаў бягуць у школу. Іх бацькі прынялі прапанову ўрада Кітая добраахвотна перасяліцца з бесперспектыўных раёнаў з суровымі прыроднымі ўмовамі ў больш зручныя для жыцця мясціны. Школьнікі на фота раней жылі ў паселішчы Луцзягоу правінцыі Ганьсу, а перабраліся на новае пастаяннае месца жыхарства падчас рэалізацыі праекта па скарачэнні маштабаў галечы.

2. Збіральшчыцы мексіканскай хрызантэмы. На апрацоўцы гэтай расліны вырашылі засяродзіцца ў акрузе Вэйнінь-і-хуэй-мяа правінцыі Гуйчжоу. Рашэнне апынулася ўдалым, і сярэдні даход мясцовых жыхароў значна павялічыўся.

3. Чэнь Шуцзе дае ўрок кенійскім школьнікам пачатковых класаў у Найробі. «Dream Maker», заснаваны кітайскімі студэнтамі з айчынных і замежных універсітэтаў, штогод накіроўвае ад 15 да 25 практыкантаў у Кенію. (Сіньхуа / Лі Байшунь)

4. Самы доўгі марскі мост у паўднёва-ўсходняй Азіі: 5438-метровая канструкцыя, якая злучае горад Сурабае на востраве Ява і востраў Мадура, была здадзена ў эксплуатацыю 10 чэрвеня 2009 года. Спраектаваны мост у Кітаі, а збудаваны агульнымі намаганнямі кітайцаў і інданезійцаў.

5. Стваральнікі ляснога масіву "Сайханьба" ў правінцыі Хэбэй атрымалі вышэйшую ўзнагароду ААН у галіне навакольнага асяроддзя "Чэмпіёны Зямлі" за ператварэнне дэградаваных зямель у зялёны край.

Лясны масіў "Сайханьба" размешчаны на поўначы правінцыі Хэбэй на плошчы 93 тыс. га. З-за празмернай высечкі лясоў і паступовага знясілення зямлі пясчаныя буры з поўначы маглі бесперашкодна дасягаць Пекіна. У 1962 году сотні людзей пачалі саджаць дрэвы ў гэтым раёне, і намаганнямі трох пакаленняў лясное покрыва тут вырасла з 11,4% да 80%.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040