Кітай створыць больш магчымасцяў для развіцця свету - Сі Цзіньпін
  2017-12-07 09:06:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін ў сераду заявіў, што Кітай можа стварыць больш магчымасцяў і ўнесці большы ўклад у развіццё свету.

Такая заява змяшчаецца ў віншавальным лісце, накіраваным Сі Цзіньпінам у адрас Глабальнага форуму Fortune-2017, які адкрыўся ў сераду ў горадзе Гуанчжоу, адміністрацыйным цэнтры паўдгёвакітайскай правінцыі Гуандун.

У лісце Сі Цзіньпін запэўніў, што Кітай будзе на больш высокім узроўні развіваць эканоміку адкрытага тыпу, паглыблена прасоўваць будаўніцтва "Пояса і шляху" /Эканамічны пояс Шаўковага шляху і Марскі Шаўковы шлях 21-га стагоддзя/, а таксама стымуляваць стварэнне новай архітэктонікі ўсебаковай адкрытасці краіны.

Звяртаючы позірк у будучыню, можна верыць, што Кітай атрымае больш стымулаў развіцця, яго народ будзе адчуваць большае пачуццё задавальнення, а краіна будзе і далей інтэгравацца са светам, гаворыцца ў лісце Сі Цзіньпіна.

Па словах Сі Цзіньпіна, для забеспячэння стабільнага і ўстойлівага развіцця кітайскай эканомікі ўжо ёсць падмурак, перадумовы і рухаючыя сілы.

Ён пацвердзіў, што Кітай не будзе зачыняць свае дзверы, а наадварот, будзе шырэй іх расчыняць, прадастаўляючы пры гэтым больш адкрытае, празрыстае і спарадкаванае камерцыйнае асяроддзе.

Кітай гатовы працягваць развіваць глабальнае партнёрства, выяўляць больш пунктаў спалучэння інтарэсаў розных краін, стымуляваць лібералізацыю і спрашчэнне гандлёвай і інвестыцыйнай дзейнасці, а таксама прасоўваць працэс эканамічнай глабалізацыі ў больш адкрытым, інклюзіўным, збалансаваным і ўзаемавыгадным кірунку, падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Ён выказаў у лісце прывітанне прадпрымальнікам усяго свету, якія жадаюць укладваць інвестыцыі ў Кітай і выкарыстоўваць шанцы, што з'явіліся, дзякуючы рэформам і развіццю Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040