Усе бакі павінны быць абачлівымі ў сваіх учынках па пытанні аб статусе Іерусаліма
  2017-12-07 09:55:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пытанне аб статусе Іерусаліма з'яўляецца складаным і адчувальным, усе бакі павінны быць абачлівымі ў сваіх учынках. Пра гэта заявіў у сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Адказваючы на пытанне журналіста пра тое, што паводле паведамлення СМІ, высокапастаўленыя чыноўнікі ЗША ў аўторак заявілі, што прэзідэнт Дональд Трамп 6 снежня можа прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля, Гэн Шуан адзначыў, што Кітай прыняў да ўвагі адпаведнае паведамленне і ўважліва сочыць за развіццём падзей, а таксама занепакоены магчымым абвастрэннем супярэчнасцяў у рэгіёне.

Паводле яго слоў, пытанне аб статусе Іерусаліма з'яўляецца складаным і адчувальным. Усе бакі павінны дзеля падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне быць абачлівымі ў сваіх учынках, пазбягаць аказання ўплыву на асновы вырашэння пытання аб Палестыне і не дапускаць з'яўлення новых канфрантацый.

Гэн Шуан сказаў, што Кітай няўхільна і цвёрда падтрымлівае і прасоўвае мірны працэс на Блізкім Усходзе, падтрымлівае стварэнне незалежнай дзяржавы Палестына са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме ў межах 1967 года, якая валодае поўным суверэнітэтам.

Кітай заклікае ўсе бакі, у адпаведнасці з рэзалюцыямі ААН, імкнуцца да вырашэння супярэчнасцяў шляхам перамоў, а таксама да забеспячэння міру і стабільнасці ў рэгіёне, заявіў кітайскі дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040