Дональд Трамп прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля
  2017-12-07 14:41:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду абвясціў аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля і выказаў гатоўнасць пачаць працэс пераносу амерыканскай амбасады з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Міжнародная супольнасць занепакоена тым, што гэты крок узмоцніць нестабільнасць на Блізкім Усходзе.

У сваім тэлевыступленні Д. Трамп назваў гэтае рашэнне "прызнаннем рэальнасці", якое адпавядае інтарэсам ЗША. У той жа час ён паведаміў, што ўжо даручыў Дзярждэпу пачаць падрыхтоўчую працу для пераносу амерыканскай амбасады.

З моманту стварэння Дзяржавы Ізраіль у 1948 годзе і да цяперашняга часу ўсе прэзідэнты ЗША адмаўляліся прызнаваць Іерусалім сталіцай Ізраіля.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040