Сі Цзіньпін накіраваў прывітальнае пасланне Форуму па правах чалавека краін, якія развіваюцца
  2017-12-07 15:20:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7 снежня ў Пекіне адкрыўся Форум па правах чалавека ў фармаце «Поўдзень-Поўдзень». Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў прывітальнае пасланне, у якім падкрэсліў, што развіццё правоў чалавека ў свеце немагчыма без удзелу краін, якія развіваюцца. Міжнародная супольнасць на аснове прынцыпаў справядлівасці, адкрытасці і цярплівасці будзе паважаць правы і спадзяванні народаў краін, якія развіваюцца, паспрыяе поўнай рэалізацыі правоў чалавека ў краінах, якія развіваюцца, і сумеснаму росквіту ўсяго чалавецтва.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кампартыя і ўрад Кітая разглядаюць інтарэсы народа ў якасці прыярытэту сваёй працы. Сі Цзіньпін адзначыў, што насельніцтва краін, якія развіваюцца, складае больш за 80% агульнасусветнага. Абарона правоў чалавека павінна быць рэалізавана толькі з улікам рэалій кожнай краіны і патрэб іх насельніцтва. Краінам, якія развіваюцца, у сферы правоў чалавека варта прытрымлівацца прынцыпу «ўніверсальнасці пры наяўнасці ўласнай спецыфікі», пастаянна павялічваючы ступень абароны правоў чалавека. Кітайскі народ гатовы прыкладаць узгодненыя намаганні з краінамі свету, у тым ліку і краінамі, якія развіваюцца, для садзейнічання развіццю і супрацоўніцтву ў сферы правоў чалавека ў мэтах сумеснага дасягнення супольнасці адзінага лёсу.

Форум арганізаваны па ініцыятыве Прэс-канцылярыі Дзяржсавета і МЗС КНР, у ім бяруць удзел больш за 300 прадстаўнікоў урадаў і міжнародных арганізацый, а таксама экспертаў з 70 краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040