Сі Цзіньпін і прэзідэнт Алжыра А. Бутэфліка абмяняліся віншаваннямі з нагоды паспяховага запуску спадарожніка сувязі "Алжыр-1"
  2017-12-11 09:07:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Алжыра Абдэльазіз Бутэфліка абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі з нагоды паспяховага запуску спадарожніка сувязі "Алжыр-1" з кітайскага касмадрома Січан.

Сі Цзіньпін у віншаванні адзначыў, што праект спадарожніка сувязі "Алжыр-1" з'яўляецца важным увасабленнем кітайска-алжырскіх адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства, якое стварыла паспяховы прэцэдэнт супрацоўніцтва Кітая з арабскімі краінамі ў касмічнай сферы. Гэта адыграе важную ролю ў прасоўванні эканамічнага развіцця, паляпшэнні матэрыяльных умоў жыцця народа і сацыяльнага прагрэсу ў Алжыры.

Паводле яго слоў, у наступным годзе спаўняецца 60 гадоў з ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Алжырам. Кітай мае намер прыкладаць сумесныя з альжырскім бокам намаганні для ўмацавання абмену і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, прасоўвання паглыбленага развіцця кітайска-алжырскіх адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства, каб яшчэ лепш несці карысць дзвюм краінам і іх народам.

А. Бутэфліика ў віншаванні паведаміў, што паспяховы запуск спадарожніка сувязі "Алжыр-1" з'яўляецца буйным поспехам супрацоўніцтва дзвюх краін у касмічнай сферы. Алжыр мае намер сумесна з кітайскім бокам садзейнічаць дасягненню яшчэ большых вынікаў у супрацоўніцтве ва ўсіх сферах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040