Ван І: Кітай і Індыя павінны зрабіць правільны выбар у напрамку развіцця адносін дзвюх краін
  2017-12-12 09:46:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І падчас 15-й сустрэчы міністраў замежных спраў Кітая, Расіі і Індыі сустрэўся з саветнікам па нацыянальнай бяспецы Індыі Аджытам Давалам.

Ван І адзначыў, што ў цяперашні час адносіны Кітая і Індыі перажываюць вырашальны момант, бакам неабходна зрабіць правільны выбар адносна курсу развіцця сувязяў у будучыні. Кітай і Індыя, сказаў кіраўнік кітайскага МЗС, з'яўляюцца ўплывовымі буйнымі дзяржавамі, таму двухбаковыя адносіны неабходна разглядаць у доўгатэрміновай і глабальнай перспектыве. Дзвюм краінам асабліва неабходна ўмацаваць стратэгічныя кантакты, нарасціць стратэгічны ўзаемадавер, паставіць некаторыя канкрэтныя праблемы паміж дзвюма краінамі на належнае месца ў кітайска-індыйскіх адносінах для кантролю і ўрэгулявання належным чынам, не дапускаць іх палітызацыі і ўскладнення, прадухіляць іх уздзеянне на развіццё кітайска-індыйскіх адносін у цэлым, адзначыў Ван І.

А. Давала звярнуў увагу на тое, што дамоўленасці, дасягнутыя дзвюма краінамі, значна пераўзыходзяць разыходжанні паміж імі. Некаторыя канкрэтныя пытанні двухбаковых адносін не павінны ўплываць на развіццё адносін дзвюх краін у цэлым і доўгатэрміновыя мэты, сказаў ён. Індыя згодна, што бакам неабходна зрабіць правільны выбар па важных пытаннях, якія адносяцца да курсу развіцця адносін паміж Індыяй і Кітаем. Індыя мае намер сумесна з кітайскім бокам бесперапынна нарошчваць стратэгічны ўзаемадавер, належным чынам кантраляваць рознагалоссі, развіваць абмен і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Адначасова з гэтым неабходна ўмацоўваць кантакты і каардынацыю ў міжнародных справах, адстойваць агульныя інтарэсы краін, якія развіваюцца, сказаў індыйскі саветнік па нацыянальнай бяспецы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040