Электронная камерцыя паляпшае жыццё людзей у кітайскіх вёсках
  2017-12-12 14:50:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2010 годзе ў вёсцы Дзінлоу ў правінцыі Шаньдун налічвалася каля 20 анлайн-магазінаў і некалькі саматужных майстэрняў па пашыве адзення. Сёння тут больш за 50 анлайн-магазінаў з гадавым абаротам звыш 2 млн юаняў і звыш 100 вытворчасцей у рамках анлайн-гандлю. Вёска Дзінлоу славіцца электроннай камерцыяй і захоўвае за сабой назву "вёска Таабаа", якая ёй была прысвоена ў 2013 годзе.

Каб атрымаць назву "вёска Таабаа", агульны аб'ём гадавога абароту электроннай камерцыі вёскі павінен перавышаць 10 млн юаняў, або ў ёй паванны быць размешчана больш за сто анлайн-крам.

У 2017 годзе ў Кітаі колькасць "вёсак Таабаа" перавысіла 2100, а ў 2014 годзе іх было каля 200. Увага ўрада, намаганні заснавальнікаў новага бізнесу і інавацыі платформы забяспечваюць хуткі рост колькасці "вёсак Таабаа". Зараз па гэтым паказчыку лідзіруюць правінцыі Чжэцзян, Гуандун і Цзянсу, дзе сукупная колькасць "вёсак Таабаа" складае 68 працэнтаў агульнай колькасці па краіне.

Будаўніцтва платформы "Таабаа" разам з інфраструктурным будаўніцтвам, якое стымулюе распаўсюджанне інтэрнэту і пранікненне мабільнага інтэрнэту, дазваляюць заснавальнікам бізнесу з сельскай мясцовасці выйсці на адзіны рынак усёй краіны.

Некалькі гадоў таму назад большасць маладых людзей вёскі Дзінлоу пакідалі вёску ў пошуках заробку, а зараз яны вяртаюцца ў сельскую мясцовасць і ствараюць свой бізнес. Дзякуючы развіццю індустрыі, звязанай з "Таабаа", сюды прыходзяць ўладкоўвацца на працу і з суседніх раёнаў: у цяперашні час тут занята больш за 2600 чалавек, што ў тры разы больш за насельніцтва самой вёскі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040