Кітай, Расія і Індыя павінны надаць свету станоўчы зарад - Ван І
  2017-12-12 15:05:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак пасля сустрэчы кіраўнікоў МЗС КНР, РФ і Індыі міністр замежных спраў Кітая Ван І заявіў журналістам, што ў сучасным свеце разам з развіццём адбываюцца вялікія змены і рэструктурызацыя, павялічваюцца нестабільнасць і нявызначанасць. Кітай, Расія і Індыя, будучы ўплывовымі ў свеце дзяржавамі і вядучымі краінамі з рынкам, што фарміруецца, усвядомілі сваю міжнародную адказнасць, маюць намер шляхам стратэгічных кантактаў і каардынацыі адыгрываць актыўную ролю ў стабілізацыі міжнароднай сітуацыі, каб надаць большую пэўнасць і станоўчы зарад сучаснаму свету.

Ван І пацвердзіў, што Кітай, Расія і Індыя знаходзяцца на ключавым этапе, павінны вучыцца адзін у аднаго, каб дасягнуць агульнага развіцця і агульнага прагрэсу. Тры бакі дамовіліся ўмацаваць ўзаемныя двухбаковыя адносіны, пашырыць трохбаковае супрацоўніцтва, каб ажыццявіць ўласнае развіццё і ўнесці свой уклад у мір і росквіт у рэгіёне і на ўсёй планеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040