447 арганізацый кітайскіх эмігрантаў і этнічных кітайцаў правядуць мемарыяльныя цырымоніі ў памяць ахвяраў Нанкінскай разні
  2017-12-13 09:10:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

447 арганізацый кітайскіх эмігрантаў і этнічных кітайцаў плануюць правесці мемарыяльныя цырымоніі ў памяць ахвяраў Нанкінскай разні ў сераду.

Як чакаецца, у мерапрыемствах возьмуць удзел больш за 10 тыс. кітайскіх эмігрантаў і этнічных кітайцаў у розных краінах, у тым ліку ЗША, Канадзе, Германіі, Нідэрландах, Аргентыне і Таджыкістане.

13 снежня ў першай палове дня ў горадзе Нанкін -- адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзянсу /Усходні Кітай/ -- пройдзе дзяржаўны жалобны мітынг у памяць ахвяраў Нанкінскай разні, на якім будуць прысутнічаць партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі.

Нагадаем, што 13 снежня 1937 года японскія захопнікі занялі Нанкін, на працягу 6 наступных тыдняў разбуралі і рабавалі горад, забівалі і гвалтавалі яго жыхароў. У выніку Нанкінскай разні загінула каля 300 тыс. кітайцаў і 20 тыс. жанчын было згвалтавана.

У лютым 2014 рашэннем ПК УСНП 13 снежня стаў Нацыянальным днём памінання ахвяр Нанкінскай разні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040