У лістападзе кітайская эканоміка працягнула дэманстраваць тэндэнцыю да паляпшэння
  2017-12-14 13:58:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У лістападзе гэтага года народная гаспадарка Кітая функцыянавала стабільна, захоўвалася тэндэнцыя да паляпшэння, бесперапынна паляпшалася эканамічная структура. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР Маа Шэн'юн у чацвер на прэс-канферэнцыі.

Паводле даных, апублікаваных сёння Дзяржстатам, дабаўленая вартасць прамысловасці Кітая ў лістападзе вырасла на 6,1 прац. у параўнанні з аналагічным паказчыкам 2016 года. Пры гэтым, тэмпы росту былі на 0,1 працэнтнага пункта ніжэй у параўнанні з папярэднім месяцам. У мінулым месяцы вытворчы індэкс у сектары паслуг краіны павысіўся на 7,8 прац. у гадавым вылічэнні, тэмпы росту апынуліся на 0,2 працэнтнага пункта ніжэй, чым у кастрычніку.

Статыстычныя даныя паказваюць, што ў лістападзе ў краіне было адзначана запаволенне тэмпаў росту інвестыцый у асноўныя фонды і далейшая аптымізацыя структуры інвеставання. У студзені-лістападзе аб'ём інвестыцый у асноўныя фонды Кітая вырас у гадавым выражэнні на 7,2 %, тады як па выніках першых 10 месяцаў года паказчык вырас на 7,3 %. У прыватнасці, прыкметнае паляпшэнне інвестыцыйнай структуры было зарэгістравана ў апрацоўчай прамысловасці. Аб'ём інвестыцый у вытворчасць з прымяненнем высокіх тэхналогій павялічыўся на 15,9 прац. у параўнанні з тым жа перыядам 2016 года, пры гэтым інвестыцыі ў вытворчасць з высокімі энергазатратамі знізіліся на 2,3 прац., замарудзіліся тэмпы росту інвестыцый у нерухомасць.

Па дадзеных, у лістападзе аб'ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў у краіне вырас на 10,2%, што на 0,2 працэнтнага пункта вышэй у параўнанні з папярэднім месяцам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040