Беларуская ялавічына атрымала допуск на кітайскі рынак
  2017-12-14 15:33:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па выніках сустрэчы Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леаніда Зайца і кіраўніка Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення КНР па кантролі якасці, інспекцыі і каранціну Чжы Шупіна, якая адбылася 12 снежня 2017 года ў г. Пекіне, абвешчана, што два беларускіх мясаперапрацоўчых завода ААТ «Вялес-Міт» і ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» атрымалі дазвол на пастаўку ялавічыны ў Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамляе Амбасада Беларусі ў Кітаі.

Такім чынам, Рэспубліка Беларусь стала 13-й у свеце і 1-й у СНД краінай, якая атрымала акрэдытацыю на пастаўкі ялавічыны на рынак КНР. У цяперашні час Кітай з'яўляецца найбуйнейшым у свеце імпарцёрам гэтага віду прадукцыі, да прыкладу, у мінулым годзе на кітайскі рынак пастаўлена ялавічыны на 2,6 млрд. долараў. Як адзначыў падчас перамоваў кітайскі бок, дадзены вынік стаў магчымы дзякуючы суладнай працы Мінсельгасхарча, Пасольства Беларусі ў Кітаі, а таксама кітайскіх спецыялістаў у сферы харчовай бяспекі.

Акрамя таго, па выніках праведзеных перамоваў было анансавана хуткае завяршэнне працэсу допуску вядучых беларускіх вытворцаў мяса птушкі на кітайскі рынак.

Цяперашні візіт Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у Кітай мае на мэце стымуляваць далейшае развіццё гандлю сельгаспрадукцыяй паміж Беларуссю і КНР. 11 снежня 2017 года адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі Кітая, падчас якой падпісаны План супрацоўніцтва паміж двума міністэрствамі да 2020 года.

З мэтай пашырэння аб'ёмаў паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак праведзена сустрэча Леаніда Зайца са старшынёй праўлення найбуйнейшай у Кітаі харчовай карпарацыі «COFCO» Чжаа Шуанлянам, дасягнуты шэраг дамоўленасцяў.

У рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай запланавана правядзенне ў г. Гуанчжоу маштабнага сельскагаспадарчага форуму «Зроблена ў Беларусi". На мерапрыемстве будуць прадстаўлены найбуйнейшыя вытворцы харчовай прадукцыі Беларусі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040