Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам РК Мун Чжэ Інам
  2017-12-15 08:57:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў правёў перамовы з прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Рэспубліка Карэя з'яўляюцца добрымі суседзямі і стратэгічнымі партнёрамі ў супрацоўніцтве. Кітай пільна сочыць за развіццём кітайска-паўднёвакарэйскіх адносін і мае намер сумесна садзейнічаць здароваму, стабільнаму і правільнаму развіццю кітайска-паўднёвакарэйскіх адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай вітае ўдзел РК у будаўніцтве "Пояса і шляху".

Мун Чжэ Ін заявіў, што падчас Нацыянальнага памінання ахвяр Нанкінскай разні ён з павагай выказаў смутак па ахвярах той разні і спачуванні народу Кітая. РК і Кітай з'яўляюцца важнымі суседзямі і партнёрамі ў супрацоўніцтве, адзначыў Мун Чжэ Ін, дадаўшы, што гэта яго пяты візіт у Кітай, і ён выказвае захапленне поспехамі развіцця Кітая. Паўднёвакарэйскі бок мае намер сумесна з Кітаем садзейнічаць павышенню ўзроўню двухбаковых адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства. РК гатова актыўна ўдзельнічаць у супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху", а таксама сумесна з Кітаем і іншымі краінамі будаваць агульначалавечую супольнасць адзінага лёсу.

Лідары дзвюх краін таксама абмяняліся меркаваннямі па сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што праблему паўвострава неабходна вырашаць шляхам дыялогу і кансультацый. Для Кітая і РК мір і стабільнасць на паўвостраве – важны агульны інтарэс. "Мы маем намер працягваць сумесна з РК умацоўваць узаемадзеянне і каардынацыю", – паведаміў Сі Цзіньпін.

Мун Чжэ Ін падкрэсліў, што РК упарта працуе над рашэннем праблемы Карэйскага паўвострава мірнымі метадамі і мае намер сумесна з Кітаем падтрымліваць мір і стабільнасць у рэгіёне.

Сі Цзіньпін зноў растлумачыў пазіцыю Кітая па праблеме размяшчэння амерыканскага комплексу THAAD і выказаў спадзяванне, што РК працягне належным чынам вырашаць гэта пытанне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040