Белая кніга: грамадзянскія і палітычныя правы абараняюцца лепш у Кітаі
  2017-12-15 16:11:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Белай кнізе, выдадзенай у пятніцу Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР, гаворыцца, што Кітай палепшыў заканадаўства, каб добра абараняць грамадзянскія і палітычныя правы свайго народа.

Згодна з Белай кнігай пад назвай "Новы прагрэс у прававой абароне правоў чалавека ў Кітаі", Кітай перагледзеў Крымінальны кодэкс, адмяніўшы 9 абвінавачванняў, па якіх прадугледжвалася смяротнае пакаранне, і павысіўшы парог прымянення вышэйшай меры для асуджаных да смяротнага пакарання з адтэрміноўкай выканання.

У мэтах рэалізацыі вяршэнства закона і прасоўвання гуманізму, Кітай прыняў сістэму амністыі, замацаваную ў Канстытуцыі, і гарантаваў памілаванне чатыром катэгорыям злачынцаў.

Акрамя гэтага, Кітай удасканаліў свае законы для лепшай абароны асаблівых груп насельніцтва. У прыватнасці, быў прыняты Закон аб барацьбе з хатнім гвалтам, які растлумачвае юрыдычную адказнасць правапарушальнікаў і працэдуру правядзення расследавання для абароны ахвяр хатняга гвалту.

Акрамя таго, Кітай зрабіў больш жорсткімі крымінальныя пакаранні для пакупнікоў выкрадзеных жанчын і дзяцей, а таксама крыміналізаваў падобныя акты. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040