Другі пасажырскі авіялайнер С919 здзейсніў свой першы палёт
  2017-12-18 09:38:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У міжнародным аэрапорце Шанхая "Пудун" / Усходні Кітай / паспяхова завяршыўся першы палёт другога буйнагабарытнага пасажырскага авіялайнера кітайскай вытворчасці С919.

Пілатуемы камандзірам паветранага судна У Сінем самалёт узняўся ў неба з ВПП шанхайскага аэрапорта, і, пасля двух гадзін палёту ў 00:34 вярнуўся ў паветраную гавань мегаполіса, завяршыўшы намечаную задачу ў рамках выпрабавальнага палёту.

Як паведамілі, у задачу ўваходзіла праверка працы асноўных сістэм і абсталявання, а таксама тэхнічных характарыстык пры ўзлёце і пасадцы.

Гаворка ідзе пра новы важны момант пасля пералёту першага самалёта С919 з Шанхая на базу Яньлян пад Сіань (правінцыя Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай), які адбыўся 10 лістапада.

Паводле атрыманай інфармацыі, Кітайская кампанія камерцыйнай авіяцыі СОМАС мае намер вырабіць 6 вопытных самалётаў для выпрабавальных палётаў і 2 самалёта для наземных выпрабаванняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040